Текст песни Куклы — На вулiцы маёй (Tribute to N.R.M.)
Над гэтай вулiцай сонца,
Над гэтай вулiцай дождж i вецер,
Над гэтай вулiцай сьнег i сьцюжа,
На гэтай вулiцы бэз цьвiце.
На гэтай вулiцы цёмна,
Бо лiхтары не функцыянуюць,
I калi ты вяртаесься позна дадому,
Рызыкуеш нарвацца на непрыемнасьць.
На вулiцы маёй —
Вулiцы дзяцiнства.
На вулiцы маёй —
Вулiцы юнацтва.
На вулiцы травеньскiх песень,
На вулiцы студзеньскiх сноў.
На гэтай вулiцы сьвята,
I розныя людзi сталага веку
Сьпяваюць свае ўлюбёныя песьнi,
Граюць на баянах полькi свае.
На вулiцы маёй —
Вулiцы дзяцiнства.
На вулiцы маёй —
Вулiцы юнацтва.
На вулiцы травеньскiх песень,
На вулiцы студзеньскiх сноў.
Будуюць новыя гмахi,
I з кожным днём, i з кожным годам
Мне ўсё цяжэй i цяжэй
Знайсьцi сваю вулiцу i пазнаць.
Вуліцу маю —
Вулiцу дзяцiнства.
Вуліцу маю —
Вулiцу юнацтва.
Вулiцу травеньскiх песень,
Вулiцу студзеньскiх сноў.