Крамбамбуля — Зьнікні прэч, туга (Whiskey in the Jar)

Текст песни Крамбамбуля — Зьнікні прэч, туга (Whiskey in the Jar)

Лясамi неяк ехаў я каля Якуцiх гораў,
Гляджу: хавае скарб у глебу капiтан Ягораў.
Падрыхтавў я пiсталет i шаблю да работы,
Ды капiтан мне грошы ўсе аддаў дабраахвотна.

Чарак звон: драбадзi-драбада!
Яшчэ ў бутэльцы ё,
Яшчэ ў бутэльцы ё,
Дык зьнiкнi прэч, туга!

Пайшоў я да карчмы і неўзабаве ўжо быў п’яны,
А п’яны — што дурны, таму паехаў я да Яны.
Ды нездарма казаў мне дзед: «Не давярай кабетам,
Не давярай кабетам, ад кабетаў толькi беды.»

Чарак звон: драбадзi-драбада!
Яшчэ ў бутэльцы ё,
Яшчэ ў бутэльцы ё,
Дык зьнiкнi прэч, туга!

Вось так я ўвачавiдкi пазнаёмiўся зь бядою.
Пакуль я спаў, дык Яна налiла вады мне ў зброю.
Пабегла й капiтану ўсё Ягораву данесла…
I з гэткаю падлюкай я зьбіраўся жыць сумесна!

Чарак звон: драбадзi-драбада!
Яшчэ ў бутэльцы ё,
Яшчэ ў бутэльцы ё,
Дык зьнiкнi прэч, туга!

Чарак звон: драбадзi-драбада!
Яшчэ ў бутэльцы ё,
Яшчэ ў бутэльцы ё,
Дык зьнiкнi прэч, туга!

На ранiцу прыехалi жаўнерыкi за мною.
Мой пiсталет ня стрэлiў, бо залiты быў вадою.
Сказаў мне капiтан Ягораў: «Будзеш вечным вязьнем!»
Так, я сяджу ў вязьнiцы, але мы яшчэ паглядзiм.

Чарак звон: драбадзi-драбада!
Яшчэ ў бутэльцы ё,
Яшчэ ў бутэльцы ё,
Дык зьнiкнi прэч, туга!

Чарак звон: драбадзi-драбада!
Яшчэ ў бутэльцы ё,
Яшчэ ў бутэльцы ё,
Дык зьнiкнi прэч, туга!

Дык зьнiкнi прэч, туга!
Дык зьнiкнi прэч, туга!

Видеоклип

Оцените статью
KTS32.ru