Крамбамбуля — Жыцьцё й выдатныя справы Сьвятога Патрыка

Текст песни Крамбамбуля — Жыцьцё й выдатныя справы Сьвятога Патрыка

Неяк жыў на гэтым сьвеце
Вельмі добры чалавек.
Ён любіў увесну вецер,
Ён любіў узімку сьнег.

Шмат прыгодаў чалавеку
Давялося паспытаць
І ў Ірландыю прыехаў
Ён, каб жыць і працаваць.

Ірландыя — краіна
З пажарам у душы!
Хадзі ж, дапамажы нам
І полымя тушы!

А ў Ірландыі друіды
Нехрышчоныя жылі
І жыцьцём сваёй краіны
Кіравалі, як маглі.

Наш герой сярод паганцаў
……. цудаў нарабіў
І пры гэтым анікога
Не абразіў, не пабіў.

Ірландыя — краіна
З пажарам у душы!
Хадзі ж, дапамажы нам
І полымя тушы!

Хай буяе і квітнее,
Прыгажэе скрозь гады!
Нават зьмеі, нават зьмеі
Распаўзліся хто куды!

І уразіўшы стракаты
Ўвесь ірландскі рэгіён,
Да сьвятых дадаўся Патрык —
Гэта быў, канечне, ён.

Ірландыя — краіна
З пажарам у душы!
Хадзі ж, дапамажы нам
І полымя тушы!

Ірландыя — краіна
З пажарам у душы!
Хадзі ж, дапамажы нам
І полымя тушы!

Ірландыя — краіна
З пажарам у душы!
Хадзі ж, дапамажы нам
І полымя тушы!

Видеоклип

Оцените статью
KTS32.ru