Текст песни Крамбамбуля — Цнатлівая Панна і Вадзянік (Швэцыя)
Цнатлiвая Панна да мора йдзе,
Праводзиць рукою яна па вадзе.
Згаснуў дзень, дождж iдзе,
Тоне золата ў вадзе,
Але да сьвiтанку далёка.
Тым часам у мора у глыбiнi
Чароўную песьню зайграў Вадзянік.
Згаснуў дзень, дождж iдзе,
Тоне золата ў вадзе,
Але да сьвiтанку далёка.
Пачула Цнатлiвая Панна дуду
І ўскочыла проста ў зiхоткую ваду.
Згаснуў дзень, дождж iдзе,
Тоне золата ў вадзе,
Але да сьвiтанку далёка.
Але да сьвiтанку далёка.
Расчэсвае косы яна свае,
Марскую карону складаюць на яе.
Згаснуў дзень, дождж iдзе,
Тоне золата ў вадзе,
Але да сьвiтанку далёка.
Дзе хвалі пяюць, дзе маўчаць пяскі
Гатовы для Панны ўжо ложак марскi.
Згаснуў дзень, дождж iдзе,
Тоне золата ў вадзе,
Але да сьвiтанку далёка.
Але да сьвiтанку далёка.
Але да сьвiтанку далёка.