«Крамбамбуля» — Сустракайце ў госьці (Bel)

Текст песни «Крамбамбуля» — Сустракайце ў госьці (Bel)

У Франкенштэйна запытаў яго сын:
«ХэлОўін» правільна альбо «ХэлаўIн?»
Усё прасіў: «Ну адкажы, Франкенштэйн!»
А Франкенштэйн яму сказаў: «Nicht verstehn».
У Фрэддзі Кругера гулялі сябры,
Вастрылі рашпілем свае кіпцюры
І ўсё пытаўся ў Фрэда сябар адзін:
«ХэлОўін» правільна альбо «ХэлаўIн?»

Сустракайце ў госьці
Чарапы ды косьці!

Жыў у паўночным краі дзядзька Гамлет,
Знайшоў шкілета ён і гутарыў з ім.
І ўсё прасіў яго: «Скажы мне, шкілет,
«ХэлОўін» правільна альбо «ХэлаўIн?»

Сустракайце ў госьці
Чарапы ды косьці!

Наш сьпеў кашмарны, нібы ранішні гімн,
Адны нячысьцікі пачварныя ў ім.
Чаму з іх толькі не сказаў ні адзін:
«ХэлОўін» правільна альбо «ХэлаўIн?»

Сустракайце ў госьці
Чарапы ды косьці!
_________________________________________

Видеоклип

Оцените статью
KTS32.ru