Текст песни Крамбамбуля — Сіні нос
У графстве адным Шэйн О’Конэлі жыў.
Ён “Гінэс” ад ранiцы бочкамі піў.
Дарэчы, у Шэйна О’Конэлі быў
Сіні-сіні нос.
Прыходзілі ў госьці яго сябрукі,
Былі ў іх насы, нібы буракі,
І толькі ў Шэйна адзін быў такі —
Сіні-сіні нос.
Калісьці даўно мараком ён служыў,
Па моры ў шторм і ў штыль ён хадзіў,
Быць можа, тады гэты колер набыў
Сіні-сіні нос.
А можа, занадта цікаўны ён быў,
Напэўна, паўсюль нос суваць свой любіў,
І хтосьці калісьці яго зашчаміў —
Сіні-сіні нос.
Турысты туды пачалі прыяжджаць,
Каб Джэка пабачыць і каб пакранаць, —
Ня верылі людзі, што гэта ўсур’ёз —
Сіні-сіні нос.
І Джэк на турыстах разбагацеў,
Купіў сабе дом і кароўнік, і хлеў.
Вось так нечаканае шчасьце прынёс
Сіні-сіні нос.