Крамбамбуля — Раз-два-тры – усе за стол!

Текст песни Крамбамбуля — Раз-два-тры – усе за стол!

Раз, два, тры, усе за стол!
Раз, два, тры, усе за стол!
Раз, два, тры, усе за стол!
Раз, два, тры, усе за стол!

Таварышы і грамадзяне,
Спадарыні і спадары!
Мы вам жадаем, каб зазьзялі
Усе вы звонку і знутры.
Жыцьцё хай зробіцца чароўным,
Нібы ў дзіцячыя гады,
Няхай дарога будзе роўнай,
Бяз рознай дробязнай лухты.

Раз, два, тры, усе за стол!
Раз, два, тры, усе за стол!
Раз, два, тры, усе за стол!
Раз, два, тры, усе за стол!

Хай будзе лёгка ўсё і проста,
Хай будзе сьмешна безь мяжы,
Зімою будзе хай марозна,
А ўвосень хай ідуць дажджы,
А ўлетку хай сьпякотна будзе.

Хай п’ецца добра піва й квас,
А ўвесну хай квітнеюць людзі,
На ўвазе маю я і вас.
(На ўвазе маю я і вас).

Раз, два, тры, усе за стол!
Раз, два, тры, усе за стол!
Раз, два, тры, усе за стол!
Раз, два, тры, усе за стол!

Раз, два, тры, усе за стол!
Раз, два, тры, усе за стол!
Раз, два, тры, усе за стол!
Раз, два, тры, усе за стол!

Няхай і сьвеціць вам, і грэе,
Хай цёплай плыньню вас нясе.
Каб выйгралі у латарэю,
Азалаціліся ўсе!
І я напрыканцы прамовы
Жадаю, каб на ўсе на сто
Адсоткаў спраўдзіліся словы.
А зараз – хутка ўсе за стол!

Раз, два, тры, усе за стол!
Раз, два, тры, усе за стол!
Раз, два, тры, усе за стол!
Раз, два, тры, усе за стол!

Раз, два, тры, усе за стол!
Eine, zwei, drei, vier!
Раз, два, тры, усе за стол!
Un, deux, trois, quatre!
Раз, два, тры, усе за стол!
One, two, three, four!
Раз, два, тры, усе за стол!
Раз, два, тры, сем!
Ааа! Ааа! Ааа!

Видеоклип

Оцените статью
KTS32.ru