Крамбамбуля — Новы год

Текст песни Крамбамбуля — Новы год

Свята прыйшло ў прызначаны час
Толькі для нас, толькі для нас.
Ззянне гірляндаў і ёлачны пляс
Толькі для нас, толькі для нас.

Мы спяваем, мы танцуем,
З Новым Годам вас віншуем,
Весялімся, посуд б’ем
І, вядома ж, п’ем.

Прыпеў:
Дзяўчынкі п’юць кактэйлі, налівачкі, лікёр,
А хлопцы — піва, віскі і кагор.
Дзяўчынкі п’юць марціні, салодкае віно,
А хлопцы — усё адразу, хлопцам усё адно.

Грае гітара і кантрабас
Толькі для нас, толькі для нас.
Вось аліўе, а вось ананас
Толькі для нас, толькі для нас.

Да знямогі будзем танчыць —
Трэба Новы Год адзначыць.
Мы на раніцу падзем,
А пакуль што п’ем!

Прыпеў. (2)

Видеоклип

Оцените статью
KTS32.ru