Текст песни Крамбамбуля — Нам гарэлкі будзе мала
Гэй, рамалы, што вы, дзе вы?
Пачынайце вашы сьпевы
Пра жыцьцё, пра сьмерць, пра грошы,
Пра цэлы сьвет.
Льецца песьня ў нашы душы,
Хто быў слабы, будзе дужы.
Хто быў сквапны, будзе шчодры, —
Зьменяцца ўсе.
Пачынайце сьпеў, рамалы,
Нам гарэлкі будзе мала,
Мы нальем яшчэ сабе
Пякучы напой.
Заблішчыць сьляза на вейцы,
Хочаш, плач, а хочаш сьмейся,
Песьня ды гарэлка льецца, —
Вып’ем з табой!
Вып’ем раз і вып’ем дзесяць.
Хай ярчэй нам сонца сьвеціць!
Хай разгоніць вецер сьмецьце
З чыстай душы!
Засьпяваем, засьпяваем,
Аддамо ўсё, што маем,
У рукох не затрымаем
Грошы — грашы.
Тым, каго мы моцна любім,
Анічога не шкадуем,
І апошнюю кашулю
Здымем зь сябе.
Налівай паўней кілішкі!
Выпіць сёньня нам ня лішне,
Ну, а заўтра мы па-іншаму зажывем.
Эх, жыцьцёвая дарога!
Шчасьця шмат і гора многа,
Будзе радасьць і трывога,
Будзе любоў!
Хай жа будзе ўсё, што будзе,
Хай дыхнуць свабодай грудзі,
Хай ня будуць душы ў брудзе
Нашы з табой.