Крамбамбуля — Маё Дзяўчо

Текст песни Крамбамбуля — Маё Дзяўчо

Вечар настаў, і час выбіраць напоі,
Шпаркай хадой я кірую да клюбу,
Клаўстрафобія не дае мне спакою,
Сёньня ўначы замаўляць больш нічога ня буду.

Вецер у полі зусім абтрапаў куст каліны,
Месяц у небе падміргвае шэрым аблокам,
Кожны, хто верыць, застаўся ў гэтай краіне,
А той, хто ня верыць, той …той зусім не танцуе.

Маё дзяўчо, хадзі сюды,
Каб болей не было бяды,
Цябе я півам пачастую!
Мы будзем разам бавіць час,
Усе забудуцца пра нас,
Распавядзе жыцьцё як сьвет гісторыю старую…

Вечар мінае, і ноч наступае на пяткі,
Белыя цені, як коткі, крадуцца знадворку,
Таксі каля клюбу — дзяўчынка зьбіраецца спаткі,
Я затэлефаную табе заўтрашнім надвячоркам.

Маё дзяўчо, хадзі сюды,
Каб болей не было бяды,
Цябе я півам пачастую!
Мы будзем разам бавіць час,
Усе забудуцца пра нас,
Распавядзе жыцьцё як сьвет гісторыю старую…

Видеоклип

Оцените статью
KTS32.ru