Крамбамбуля — Марскi чалавек

Текст песни Крамбамбуля — Марскi чалавек

І рэк, і азёраў мы маем зашмат,
А мораў няма, акіянаў няма.
А мне дык нічога — а быў чалавек,
Што з гэтай прычыны закончыў свой век.

Ён тут нарадзіўся і вырас ён тут,
Але ў карабельны пайшоў інстытут,
Усе акіяны і моры скарыў
І вось на радзіму вярнуўся стары.

Хадзіў ён, хістаўся па цвёрдай зямлі,
Нібыта па хісткім ідзе караблі,
А мора не бачыў — гарэла душа,
І ромам тушыў ён душэўны пажар.

Вось так і сканаў між азёраў і рэк
Тутэйшы, але ўжо марскі чалавек.
Ляжыць у сваёй беларускай зямлі
У драўляным апошнім сваім караблі.

Видеоклип

Оцените статью
KTS32.ru