Текст песни Крамбамбуля — Мама дарагая!
Мне абрыдла весяліцца,
Мне абрыдла піць-курыць,
І таму рашыў жаніцца,
Бо хачу сям’ю стварыць.
Мама дарагая,
Справа маладая,
Ды ніхто не можа ведаць,
Што яго чакае.
Вось дзяўчына з Талачына —
Правіць, мые, як машына
І гатуе смачны торт,
Праўда, з твару чысты чорт.
Мама дарагая,
Справа маладая,
Толькі мне не даспадобы
Дзеўчына такая!
Вось дзяўчына з Рагачова —
Прыгажосці цераз край,
Толькі скажа пару словаў —
Хоць ты вушы заціскай!
Мама дарагая,
Справа маладая,
Толькі мне не даспадобы
Дзеўчына такая!
Прыгажуня з Магілева —
Вусны як чырвоны мак,
Толькі ўсё глядзіць налева,
Ну, а гэта кепскі знак!
Мама дарагая,
Справа маладая,
Толькі мне не даспадобы
Дзеўчына такая!
Стэфаніды, Яны, Раі —
Тут нявестаў цэлы лес.
Выбіраю, выбіраю —
Мне цікавы сам працэс.
Мама дарагая,
Справа маладая,
Усе хлопцы жонак маюць,
А я выбіраю.
Мама дарагая,
Справа маладая,
Усе хлопцы жонак маюць,
А я пачакаю!