Текст песни Крамбамбуля — Кумыс
Сонца ўстала ў вышыні,
Я паеду на кані,
Я паеду на кані,
Конік мой, хутчэй гані.
Конік капытамі б’е,
А я еду да яе,
А я еду да яе,
Той што спаць мне не дае,
Той што спаць мне не дае,
той, што сьню я ў кожным сьне,
Так і сьнім мы ў кожным сьне,
Я — яе, яна — мяне.
Конік мой бяжыць, бяжыць,
А я добра буду жыць,
А я доўга буду жыць,
Жонак буду я любіць.
Зацьвітуць мае сады,
Будзе шмат зямлі й вады,
Буду сталы я тады,
А пакуль я малады.
Конік мой, бяжы, бяжы,
А навокал ні душы,
А навокал ні душы,
Толькі стэп сабе ляжыць.
Толькі стэп і камяні,
А я еду на кані,
А я еду на кані,
Конік мой, хутчэй гані!
Добра ўлетку мы жывем —
Песьні добрыя пяем,
Песьні добрыя пяем,
І кумыс мы добры п’ем.
Ад кумыса-кумыса
І усьмешка, і сьляза
Ачышчальная сьляза,
Чыстая, нібы раса.
Па зямлі паўзе зьмяя,
Не крану зьмяюку я,
Не кране яна мяне, —
Я жыву, яна жыве.
А да горада тры дні
Трэба ехаць на кані.
Там заўсёды тлум і дым,
Не паеду я туды
Там народ гарэлку п’е,
П’е гарэлку, морды б’е,
П’е гарэлку, морды б’е,
Гэта ўсё не для мяне.
Еду, еду я да той,
З доўгай чорнаю касой,
З доўгай чорнаю касой,
Што пакрала мой спакой.
Падымаецца дымок —
Юрта ўжо непадалёк,
Юрта ўжо непадалёк,
Дзе жыве мой матылёк.
Разгараецца агмень
Для яе і для мяне.
Вось і песенька уся
Мая прасьпявалася.