Крамбамбуля — Калядная Песьня

Текст песни Крамбамбуля — Калядная Песьня

Падае сьнег наяве і ў снах,
У дамах людзі чакаюць радасьці.
Толькі жадай: сьвяты Мікалай забярэ
Твае турботы й цяжкасьці.

Ціхая ноч…
Дзіўная ноч…

Дзецям кіно, дарослым віно і яно
Зробіць размову шчыраю.
Хай дзень за днём нас цягнуць на дно —
Усё адно знойдзем шляхі да выраю.

Ціхая ноч…
Дзіўная ноч…

Зьдзейсьніцца ўсё, вы рады дасцё і жыцьцё
Зазьзяе новай фарбаю.
Зоркі сьвятло ў сьвет наш прыйшло і яно
Ня раз яшчэ парадуе.

Ціхая ноч…
Дзіўная ноч…

Ціхая ноч…
Дзіўная ноч…

Ці бедны ці багаты,
…. ці з барадой,
Чакаць ня трэба сьвята —
Яно заўжды з табой!
Чакаць ня трэба сьвята —
Ааа!
Яно заўжды з табой!

У гарадах, у сёлах,
Увосень і вясной
Сьпявай матыў вясёлы
І паляпшай настрой!
Сьпявай матыў вясёлы
I летам і зімой.

Видеоклип

Оцените статью
KTS32.ru