Крамбамбуля — Грапа, К’яньцi I Марцiнi

Текст песни Крамбамбуля — Грапа, К’яньцi I Марцiнi

Мы скакалі, мы плясалі
Аж да ранішняй пары.
Нам ня спаць дапамагалі
Нашы добрыя сябры:
Грапа, К’яньці ды Марціні,
Хочаш, Сангрыю бяры.
І Чынзана, і Кампары —
Нашы добрыя сябры.

Аааа! Нашы сябры.
А-ха-ха-ха… Нашы сябры.

Калі трэба з дамай мілай
Закруціць прыгожы флірт,
Адыйдзі, нячыста сіла,
Заставайся чысты сьпірт!
Грапа, К’яньці ды Марціні
Пі, гуляй, ня плач, ня сьпі!
Адыйдзі, нячыста сіла,
Заставайся чысты сьпірт!

Аааа! Чысты сьпірт.
А-ха-ха-ха… Чысты сьпірт.

Гэты любіць гукі бою,
Той Бакачча пачытаць,
Ну, а нашая з табою
Простая фэлічыта:
Грапа, К’яньці ды Марціні,
Танцы, скокі да відна.
І Чынзана, і Кампары —
Нашая фэлічыта.

Аааа! Фэлічыта.
А-ха-ха-ха… Фэлічыта.
Аааа! Фэлічыта.
А-ха-ха-ха… Фэлічыта.

Ля-ля-ля-ля, ля-ля-ля-ля…
Ля-ля-ля-ля, ля-ля-ля-ля…

Видеоклип

Оцените статью
KTS32.ru