Крамбамбуля — Даражэнькая, з днём нараджэньня!

Текст песни Крамбамбуля — Даражэнькая, з днём нараджэньня!

Лістота пад нагамі,
Ад дрэваў сіні цень,
І ўсе дзяўчаты мне падміргваюць,
Але не іхні дзень.
Хто сёння не ў гуморы,
Няхай сядзіць і п’е.
I’m sorry, we got it —
Я крочу да яе.

Насустрач людзі крочаць,
Усмешкі ў вачах,
Слухаюць музыку рабочыя —
Бетховен ці то Бах?
Які ў нас файны горад —
Душа мая пяе.
I’m sorry, we got it —
Прыду я да яе.

Даражэнькая,
З Днём нараджэння!
Даражэнькая,
З Днём нараджэння!

Ласкава свеціць сонца —
Мы пасябруем з ім,
Нібыта ў мульціках японскіх,
Па небе паляцім.
Няхай усе гавораць,
Што ў мяне куля ў галаве.
I’m sorry, we got it —
Прыйшоў я да яе!

«Даражэнькая, З Днём нараджэння!» —
«Даражэнькі, Да пабачэння!»
«Даражэнькая, З Днём нараджэння!» —
«Даражэнькі, Да пабачэння!»

Видеоклип

Оцените статью
KTS32.ru