Крамбамбуля — Без цябе (Album Version 2007)

Текст песни Крамбамбуля — Без цябе (Album Version 2007)

Неба без цябе —
Бы з фільмаў пра вайну.
Сонца без цябе
Не бачу і не сьню.
Птушкі без цябе —
Вароны-крумкачы.
Цяжка без цябе
Зіму перамагчы.

Песьні без цябе
Гучаць нібыта ў сне,
У чорна-белым сне,
І ў ім няма мяне, —
Толькі белы сьнег
І неба, і рака.
На руку зірнеш —
Празрыстая рука.

Без цябе гэты дзень
Будзе страчаным днём.
Без цябе гэта ноч
Будзе ноччу без сну.
А калі прыйдзеш ты
У мой сьвет паўпусты,
Прынясеш ты вясну!

Дапаможа нам
Чароўнае сьвятло.
Лютаўскі манах,
Шапне нам пару слоў.
Хай сьнягі сьцяной
І льды, як абцугі, —
Нашыя з табой
Злучацца шляхі.

Без цябе гэты дзень
Будзе страчаным днём.
Без цябе гэта ноч
Будзе ноччу без сну.
А калі прыйдзеш ты
У мой сьвет паўпусты,
Прынясеш ты вясну!

Без цябе гэты дзень
Будзе страчаным днём.
Без цябе гэта ноч
Будзе ноччу без сну.
А калі прыйдзеш ты
У мой сьвет паўпусты,
Прынясеш ты вясну!

Видеоклип

Оцените статью
KTS32.ru