Крамбамбуля — 7 лістапада — Дзень Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай Рэвалюцыі

Текст песни Крамбамбуля — 7 лістапада — Дзень Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай Рэвалюцыі

Па тэлевізары упарта
Віншуюць зь сёмым лістапада
І паўтараюць «Ленін, Сталін».
Сваім вы Сталіным дасталі!

Таварыш маўзэр!
А хто яшчэ?
Таварыш Мао,
Таварыш Чэ.

Туман, прамоклыя альтанкі.
Па плошчы ціха едуць танкі.
У тэлевізары Дзяржынскі.
Нам без Дзяржынскага пажыць бы!

Таварыш маўзэр!
А хто яшчэ?
Таварыш Мао,
Таварыш Чэ.

Для кагосьці рэвалюцыя — маўзэр і наган,
Для кагосьці рэвалюцыя — душэўны стан,
Для кагосьці рэвалюцыя — калектыўны дурман.
Для кагосьці рэвалюцыя — спосаб зарабіць,
Для кагосьці — нагода выпіць і закусіць,
Для кагосьці рэвалюцыя — сьвятло, што ў цемры гарыць.

Таварыш маўзэр!
А хто яшчэ?
Таварыш Мао,
Таварыш Чэ.

Видеоклип

Оцените статью
KTS32.ru