Bn — Я Памёр

Текст песни Bn — Я Памёр

Цудоўным восеньскiм вечарам
Я раптоўна вазьму ды памру
Такiм вось слабенькiм знявечаным
У сваiм асабiстым муру.

Са сваёю маленькай душою
З гiтарай у якой няма струн
Ды няхай за руку з табою
Мне малiтвы чытае Пярун.

І няхай пахаваны нядоляю
Я буду ляжаць ў труне
Можа там я сустрэнуся з воляю
Там мяне яна не абмiне.

Няхай восень жоўтае лiсце
Сыпле мне на атручаны твар
Усё роўна ўжо няма выйсця
Я развiтваюсь з вамi, спадар!

Я памёр!

Видеоклип

Оцените статью
KTS32.ru