Текст песни BN — ланцугі
Крычыш – ня ведаеш чаго
Пяеш, але ўсё для каго
Ідзеш, блукаеш па шашы
Маўчыш, бо сумна на душы.
Згубіўся, цёмна ў вачах
Шукаеш, вось жа ён твой шлях
Сумуеш, вось гітара – грай
Нашкодзіў, ну дык атрывай.
Бі ў далоні мой сябр дарагі
Мы паскідаем свае ланцугі
Будзем з табой аб жыцці размаўляць
Граць свае песні, кожны вечар спяваць.
Пачуў, навошта ты пачуў
Адчуў, душой сваёй адчуў
Трасешся, робішся лістом
Спужаўся, будзь жа мужыком.
Няможаш, трохі патрывай
Паснедаў, што ж адпачывай
Пытаеш, громчай запытай
Прачнуўся, нас тады шукай.
Бі ў далоні мой сябр дарагі
Мы паскідаем свае ланцугі
Будзем з табой аб жыцці размаўляць
Граць свае песні, кожны вечар спяваць.